Байковай падоўжылі хатні арышт да 20 лістапада

25.10.2010 11:57
Архив Редакция

Тэрмін утрымання старшай следчай па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай пад хатнім арыштам працягнулі да 20 лістапада, паведаміў адвакат падсуднай Міхаіл Волчак. У адпаведнасці з раней прынятым рашэннем дзеянне гэтай меры стрымання павінна было завяршыцца 24 кастрычніка.

Тэрмін азнаямлення Святланы Байковай і яе абароны з матэрыяламі справы падоўжаны на паўмесяца — да 15 лістапада, хаця адвакат прасіў у генеральнага пракурора месяц. Тым не менш, адзначыў Міхаіл Волчак, часу азнаёміцца з усімі матэрыяламі расследавання яму і падабароннай хопіць, перадае БелаПАН.

Адвакат паведаміў, што ў апошнія дні стан здароўя падабароннай пагоршыўся, абвастрыўся шэраг захворванняў, і ёй неабходная кваліфікаваная медыцынская дапамога. На разглядзе ў генпракурора або, як лічыць адвакат, ужо ў КДБ знаходзіцца хадайніцтва абароны аб змякчэнні Святлане Байковай меры стрымання, паколькі цяпер жанчына знаходзіцца ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, падсуднай забароненыя прагулкі, і за два месяцы з дома жанчына нікуды не выходзіла. Затрыманай таксама нельга падыходзіць да тэлефона, прымаць гасцей. Акрамя гэтага, у кватэры Святланы Байковай кругласуткава дзяжураць два супрацоўнікі КДБ.

Как вам новость?