Бакіеў адмаўляе датычнасць да новых беспарадкаў у Кыргызстане

14.06.2010 09:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца ў Беларусі,  адмаўляе сваю датычнасьць да беспарадкаў на поўдні краіны і заклікае прыкласці ўсе намаганні для спынення кровапраліцця. "Сёння Кіргізская рэспубліка знаходзіцца на мяжы страты дзяржаўнасці. Гінуць людзі, і ніхто з прадстаўнікоў цяперашняй ўлады не ў стане іх абараніць", — гаворыцца ў заяве кіргізскага лідара.

«Замест таго каб своечасова мабілізаваць усе неабходныя рэсурсы для лакалізацыі канфлікту, прадстаўнікі часовага ўрада раздаюць інтэрв’ю і праводзяць прэс-канферэнцыі з мэтай у чарговы раз абылгаць мяне і маіх родных, абвінавачваючы ў дачыненні да беспарадкаў на поўдні. Адказна заяўляю, што гэта — бессаромны падман, Бог ім суддзя. Упэўнены, гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах, і праўда ўсё роўна пераможа», — заявіў Курманбек Бакіеў.»Але сёння — не час кідаць адзін у аднаго камяні. Льецца кроў, і трэба прыкласці ўсе намаганні, каб спыніць кровапраліцце», — сказаў прэзідэнт Кыргызстана, перадае Корреспондент.net.Бакіеў заклікаў суайчыннікаў «не паддавацца на правакацыі і заклікі безадказных палітыкаў». «Кіргізскі народ вялікі сваёй мудрасцю і памяркоўнасцю. Мы заўсёды ўмелі знаходзіць агульную мову з усімі этнасамі, што жывуць на нашай зямлі. Сёння Кіргізію можа выратаваць толькі воля народа. Адумайцеся! Нашы дзеці і ўнукі не павінны страціць сваю радзіму. Іншае краіны ў кіргізаў не будзе», — падкрэсліў кіргізскі лідар.У сваёй заяве ён выказаў глыбокія спачуванні ўсім, хто страціў з-за апошніх падзей сваіх родных і блізкіх.Па апошніх дадзеных, колькасць загінуўшых у Кыргызстане, дзе трэці дзень не спыняюцца міжэтнічныя сутыкненні, дасягнула 97 чалавек. Сярод іх ёсць і дзеці і жанчыны. Па дапамогу ў медыцынскія ўстановы звярнулася каля 1250 чалавек.Часовы ўрад Кыргызстана аб’явіў мабілізацыю ваеннаабавязаных ва ўзросце да 50 гадоў для падаўлення беспарадкаў. У Ошскай і Джалалабадской абласцях абвешчана надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна.Раней СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамілі аб тым, то што сярод завадатараў беспарадкаў быў адзін з пляменнікаў Курманбека Бакіева.

Как вам новость?
Головоломки