Бакіеў асудзіў адмову часовых уладаў ад беларускай дапамогі

23.04.2010 15:16
Архив Редакция

Курманбек Бакіеў лічыць няправільным адмову часовага ўрада Кыргызстана ад гуманітарнай дапамогі з Беларусі. Пра гэта прэзідэнт Кыргызстана заявіў 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Гаворка ідзе пра гуманітарную дапамогу на суму ў адзін мільён даляраў.

Курманбек Бакіеў паведаміў, што азнаёміўся з пастановай беларускага ўрада, у якой прынята рашэнне аказаць гуманітарную дапамогу Кыргызстану. «Там гаворка ідзе пра намёты, прадукты харчавання — усё, што сёння неабходна», — прыводзіць словы прэзідэнта Кыргызстана БелАПАН.

«Але я чуў, што члены часовага ўрада Кыргызстана нібы адмаўляюцца ад гэтай дапамогі. Хіба гэта клопат пра народ?» — лічыць Курманбек Бакіеў. Па словах кірзгізскага лідара, «што б там ні адбылося, прычым тут Беларусь ці Бакіеў?». «Ты прымі гэтую дапамогу, раздай яе людзям. Вось гэта я лічу клопатам пра людзей», — падкрэсліў збеглы з краіны прэзідэнт.

Как вам новость?