Бакіеў: часовыя ўлады не здольныя кіраваць Кыргызстанам

24.06.2010 09:22
Архив Редакция

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 чэрвеня Курманбек Бакіеў заявіў, што часовы ўрад Кыргызстана не здольны пагасіць міжнацыянальнай канфлікт. "Я мяркую, што, перш за ўсё, лёс гэтага канфлікту залежыць ад волі двух брацкіх народаў — кыргызскага і ўзбекскага. Часовы ўрад не здольны эфектыўна працаваць, а тым больш пагасіць гэты канфлікт", — адзначыў ён.

Курманбек Бакіеў адзначыў, што сітуацыя ў краіне застаецца вельмі напружанай. Па яго словах, ніхто не можа сказаць хаця б з прыблізнай дакладнасцю колькасць загінулых, колькасць жа бежанцаў вылічаецца дзясяткамі тысячаў. «Але я спадзяюся, што разважлівасць возьме верх і абодва народы знойдуць сілы спыніць гэта супрацьстаянне», — сказаў ён. Ён таксама заявіў, што шмат што залежыць ад мясцовых органаў улады і лідараў нацыянальных дыяспараў.

Прэзідэнт Кыргызстана адмовіўся адказваць на пытанне аб месцазнаходжанні ягоных братоў. Як заявіў Курманбек Бакіеў, у іх могуць тады ўзнікнуць праблемы з асабістай бяспекай. «Што ж тычыцца майго сына Максіма, то з ім я нядаўна размаўляў па тэлефоне. Ён цяпер у Вялікабрытаніі і па ўсіх нормах міжнароднага права просіць палітычнага прытулку», — адзначыў прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне журналіста аб тым, ці бачыць Бакіеў для сябе нейкую ролю ў Кыргызстане, ён заявіў, што не збіраецца прымаць ніякага ўдзелу ў тым, што адбываецца ў краіне. Кыргызскі прэзідэнт таксама не плануе ніякім чынам уплываць ні на палітыку, ні на будучы рэферэндум.

«Ёсць катэгорыя кіраўнікоў рознага ўзроўню, якія пачынаюць хаяць свайго папярэдніка і казаць, маўляў, тут да мяне нічога не рабілася, чым яны тут толькі займаліся. У мяне прынцып заўсёды быў іншы. Сёння часовы ўрад, з тых часоў як прыйшоў да ўлады, усё валіць на мяне. Але як яны прыйшлі да яе? Кіраўнікі дзяржаў АДКБ і тыя прызналі, што ў Кыргызстане адбылася неканстытуцыйная змена ўлады. Калі казаць простай мовай: узброены захоп улады, прычым з чалавечымі стратамі», — сказаў Бакіеў.

На яго думку, калі б мітынгоўцы прыйшлі да Белага дому, дзе знаходзіўся і ўрад, і супрацоўнікі апарату прэзідэнта без зброі і не стралялі б у прэзідэнта, то чалавечых ахвяраў удалося б пазбегнуць: «Маладыя, ні ў чым не вінаватыя людзі, якія загінулі, напэўна, не ведалі, што менавіта рыхтуецца. Калі б яны ведалі, што ў Белы дом іх вядуць людзі з мэтай узброенага захопу, упэўнены, многія б з іх развярнуліся б назад».

Курманбек Бакіеў упаэўнены у тым, што грамадзяне, якія прымалі ўдзел ва ўзброеных дзеяннях,  былі ачмураныя.

«Ужо цяпер гэта пацвярджаецца, многія з тых, хто там быў, не памятаюць, што рабілі на працягу двух сутак. Значыць, гэтая гарэлка была чымсьці апрацавана», — сказаў прэзідэнт Кыргызстана.

«А на каго гэтыя жыцці трэба было вешаць? Натуральна, на сябе часовы ўрад іх не возьме. Значыць, на таго, каго яны зрынулі. І з тых часоў яны ўсё валяць на былога прэзідэнта. Я нават не здзівіўся, што калі пачаўся міжнацыянальнай канфлікт, ва ўсім зноў абвінавацілі нас», — заявіў кыргыская лідар.

Прэзідэнт Кыргызстана каментуючы сітуацыю ў дзяржаве, адзначыў, што часовы ўрад «цалкам распісаўся ў бяссіллі кіраваць краінай».

«Інакш як растлумачыць сітуацыю, калі ў траўні павінен быў быць запушчаны першы агрэгат Камбар-Атынскае ГЭС, на які з расійскага крэдыту было выдаткавана 100 млн. даляраў, аднак да гэтага часу гэтага зроблена не было. Я не кажу пра эканоміку, там поўны хаос», — падкрэсліў Курманбек Бакіеў.

Как вам новость?
Головоломки