Бакіеў не збіраецца прасіць палітычнага прытулку ў Беларусі

23.04.2010 12:26
Архив Редакция

Курманбек Бакіеў не збіраецца прасіць палітычнага прытулку ў каго-небудзь. Пра гэта ён заявіў 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Прэзідэнт Кыргызстана таксама адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка, які запрасіў яго ў Мінск, "выявіў павагу не толькі асабіста да мяне, але і да ўсяго народа Кыргызстана".

Курманбек Бакіеў заявіў, што ўжо чацвёрты дзень знаходзіцца ў Мінску, але ніхто з калегаў па АДКБ з ім не звязаўся. Прэзідэнт Кыргызстана паведаміў, што рыхтуе зварот да ААН і АБСЕ, да краінаў «вялікай васьмёркі», каб яны ў хуткім часе аказалі падтрымку Кыргызстану,  перадае БелаПАН.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску Курманбек Бакіеў таксама заявіў, што юрыдычна застаецца прэзідэнтам, пакуль яго адстаўку не прыме парламент. Пры гэтым лідар Кыргызстана адзначыў, што «не трымаецца за крэсла прэзідэнта, тым больш пасля таго, што здарылася».

Прэзідэнт Кыргызстана перакананы, што сёння часовы ўрад павінен «паспрабаваць вярнуць сітуацыю ў прававое поле». «Усе рашэнні часовага ўрада незаконныя, не маюць ніякіх юрыдычных падстаў. Я гатовы падтрымаць іх кандыдатуру, каб прызначыць часовую легітымную ўладу, рашэнні якой будуць мець юрыдычную сілу, і іх ніхто не зможа аспрэчваць у будучыні», — цытуе Курманбека Бакіева БелТА.

Как вам новость?
Головоломки