Бальнічныя лісты ў Беларусі будуць выдаваць на большы тэрмін

17.08.2010 15:51
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пераглядае інструкцыі па выдачы лістка часовай непрацаздольнасці (бальнічнага). Пра гэта паведаміў 17 жніўня дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі прафесар Васіль Смычак.

Па яго словах, новаўвядзенні будуць накіраваныя на тое, каб чалавек падчас хваробы без патрэбы мог не наведваць паліклініку. Так, плануецца, што ў выпадку захворвання на ВРЗ або на грып лекары будуць выдаваць бальнічны не на тры дні, а на пяць-шэсць дзён, перадае БелТА.

Зменяць таксама і тэрміны выдачы лісткоў непрацаздольнасці, напрыклад, у цяжкіх хворых пасля інсульту. «Калі мы бачым, што ў цяжкага хворага няма паляпшэння, будзе шырэй практыкавацца выдача бальнічнага на пяць-шэсць месяцаў», — распавёў Васіль Смычак.

Акрамя таго, міністэрства аховы здароўя плануе перарабіць інструкцыі па інваліднасці. Асаблівая ўвага будзе надавацца вызначэнню бестэрміновай інваліднасці. Так, калі ў чалавека на працягу трох гадоў няма паляпшэнняў, то інваліднасць яму будзе прысвойвацца бестэрмінова, паведаміў дырэктар РНПЦ. Новыя інструкцыі Міністэрства аховы здароўя плануе прыняць ужо сёлета.

Как вам новость?
Головоломки