Балыкін: ад прыходу ў Беларусь інвестар не атрымае нічога

06.05.2010 09:49
Архив Редакция

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін сумняецца ў прыходзе ў Беларусь інвестараў пасля заявы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён гатовы прадаць любое прадпрыемства. Па словах эканаміста, Беларусь заваявала сабе рэпутацыю ненадзейнага партнёра для інвестараў, дзе існуе мноства рызык.

«Перафразоўваючы вядомы анекдот, любы замежны інвестар можа прыйсці на любое наша прадпрыемства, і яму за гэта нічога не будзе: ні прыбытку, ні дывідэндаў, ні гарантый уласнасці», — цытуе эксперта «»Завтра твоей страны».
«Гэта рэпутацыя досыць трывалая. Разбурыць і нават пахіснуць яе адным дэкрэтам пра рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання немагчыма. А тыя мерапрыемствы, што праводзяцца па лібералізацыі коштаўтварэння, фармаванні заработнай платы, можна параўнаць толькі з паслабленнем пятлі, не больш за тое», — лічыць аналітык.
Менавіта таму, падкрэсліў Сяргей Балыкін, інвестары «не вельмі ахвотна ідуць нават у высокапрыбытковыя галіны: тэлекамунікацыі — ёмісты, ненасычаны рынак, з досыць высокімі коштамі: банкаўскі сектар».
Акрамя таго, адзначае эканаміст, у змену эканамічнай сітуацыі ў Беларусі нават тыя інвестары, якія прыходзяць у краіну, практычна нічога не ўкладваюць. «Яны аказваюць на беларускім рынку нейкія паслугі, а прыбытак вывозяць за мяжу», — растлумачыў эксперт.

Как вам новость?
Головоломки