Балыкін: замест лібералізацыі эканомікі будзе яе імітацыя

22.04.2010 11:25
Архив Редакция

Эканаміст Сяргей Балыкін не выключае, што прыняцце Аляксандрам Лукашэнкам дырэктывы № 4 аб далейшай лібералізацыі эканомікі, накіраванай на разняволенне прадпрымальніцкай ініцыятывы можа нанесці ускосную шкоду самому гэтаму працэсу. "Чыноўнікі замест рэальнай дзейнасці па лібералізацыі эканомікі ў краіне могуць заняцца яе імітацыяй", — лічыць эксперт.

«Цяпер у нас ёсць планы лібералізацыйных мерапрыемстваў, і ўсе чыноўнікі пры справе, — распавёў Сяргей Балыкін. — Яны ўважліва вывучаюць прапановы прадпрымальніцкіх саюзаў, камунікуюць, праводзяць шматлікія нарады, дзе зацвярджаюць планы па лібералізацыі эканомікі».

Тым часам, як адзначае эксперт, лібералізацыя — гэта наданне большай эканамічнай свабоды. «У дадзеным выпадку, суб’ектам гаспадарання, гэта значыць, памяншэнне дзяржаўнага рэгулявання, абмежаванняў, памяншэнне ці адмова ад залішніх бюракратычных працэдураў. Неабходна адмяняць нарматыўныя акты, якія рэгламентуюць цэнаўтварэнне, устанаўленне заробкаў на прыватных прадпрыемствах, і гэтак далей. Але гэтага не робіцца», — цытуе  «Завтра твоей страны» словы юрыста.

Па словах Сяргея Балыкіна, на правядзенне лібералізацыі не патрабна ніякіх матэрыяльных выдаткаў. «Лібералізацыя нічога не каштуе, ад лібералізацыі суцэльная эканомія. Колькі каштуе прыняцце добрых нарматыўных актаў? Роўна столькі ж, колькі і прыняцце дрэнных: выдаткі на паперу, на памяшканне і выдаткі на экспертаў, якія гэтыя нарматыўныя акты падрыхтуюць і потым прынясуць у органы ўлады. І, адпаведна, выдаткі на функцыянаванне органаў улады», — адзначае эканаміст.

Па словах эксперта, калі краіна адмовіцца ад рэгулявання цэнаў, то не будзе патрэбны камітэт па цэнах, шматлікія супрацоўнікі ў органах дзяржаўнага кіравання, якія гэтымі цэнамі займаюцца, супрацоўнікі пры суб’ектах гаспадарання, якія гэтыя цэны абгрунтоўваюць.

«Плюс эканомія на паперы, дзе ўсе гэтыя абгрунтаванні пішуцца, і на транспартных і паштовых выдатках, звязаных з перавозкай дакументаў з суб’ектаў гаспадарання ў дзяржаўныя ўстановы», — дадаў Сяргей Балыкін.

«Праўда, могуць папракнуць, што ў выніку пачнецца рост беспрацоўя», — адзначыў эксперт. Аднак, па словах эканаміста, тут два варыянты. «Або кінуць на антыманапольнае рэгуляванне тых, хто займаўся рэгуляваннем цэнаў, або пасадзіць іх дома, вызваленыя плошчы здаць у арэнду, а на атрыманыя ад арэнды сродкі плаціць ім дапамогу па беспрацоўі», — сказаў Сяргей Балыкін, дадаўшы, што ў гэтым выпадку могуць абрынуцца яшчэ і арэндныя стаўкі.

Как вам новость?