Банкі адмаўляюцца працаваць з рублямі пры пагашэнні валютнага крэдыту

06.06.2011 09:15
Архив Редакция

Большасць беларускіх банкаў прадстаўляе сваім кліентам магчымасць пагашаць валютны крэдыт беларускімі рублямі. У той жа час, кліенты "Белросбанка" і "МТБанка" цяпер могуць аплаціць валютны крэдыт толькі далярамі, еўра або расійскімі рублямі.

У іншых банках за апошнія два тыдні сітуацыя моцна не змянілася. Як і раней, беларускімі рублямі па курсе абменніка можна аплаціць толькі бягучую запазычанасць, а датэрмінова пагасіць валютны крэдыт дазваляецца толькі замежнымі грашыма, піша Infobank.by.

Аднак усё ж засталіся і банкі, якія прымаюць нацыянальную валюту пры датэрміновым пагашэнні за ўвесь крэдыт. Гэты прыярытэт захаваўся ў кліентаў «Прыёрбанка», банка «Масква-Мінск» і «Банка ВТБ». У «Прыёрбанку» ў такім выпадку даляр прыраўноўваецца да 6,5 тыс. рублёў, у «Банку ВТБ» — 6 тыс. за даляр, а банк «Масква-Мінск» лічыць па курсе абменніка на дзень звароту.

Как вам новость?