Банкі адмовіліся купляць аблігацыі Нацбанка

03.09.2010 09:25
Архив Редакция

Банкі Беларусі не захацелі купляць 28-дзённыя крэдытныя аблігацыі Нацыянальнага банка краіны па стаўцы 8,81%. Пра гэта паведамілі ў НБ РБ. Па словах прадстаўнікоў галоўнага банка Беларусі, прызначаны на другога верасня 805-й выпуск аблігацыяў прызнаны несапраўдным. У Нацбанку не ўдакладнілі прычыны адмовы ў здавалненні заявак, якія пступілі.

Тым не менш, чатыры беларускія банкі ўсё ж такі падалі заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, забяспечыўшы такім чынам, фактычны попыт на 83,1 млрд. рублёў, перадае АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь меў намер адабраць максімум лішніх рублёвых сродкаў з банкаўскай сістэмы.

Как вам новость?