Банкі дазволілі пагашаць валютныя крэдыты рублямі

07.04.2011 16:26
Архив Редакция

Некаторыя беларускія банкі вырашылі дапамагчы сваім кліентам у пагашэнні валютных крэдытаў рублямі. Як паведаміла старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова, "калі ў крэдытаатрымальніка няма валюты, то мы прымаем плацяжы ў рублях". "Пры гэтым курс разлічваем, зыходзячы з курсу Нацбанка плюс 2%. Такім чынам, усе страты банк бярэ на сябе", — сказала яна.

Надзея Ермакова адзначыла, што грамадзяне могуць праканвертаваць увесь валютны крэдыт у рублёвы. Аднак пры гэтым устанаўлiваюцца ўмовы, якія дзейнічаюць па гэтым відзе крэдыту ў беларускіх рублях на дату заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнай дамовы.

Так, пры змене валюты крэдытаў выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам у рублях здзяйсняецца шляхам унясення раўнамерных узносаў — з вызначэннем па крэдытнай дамове працэнтнай стаўкі ў памеры 17% гадавых; за фактычны час карыстання крэдытам — з вызначэннем па крэдытнай дамове працэнтнай стаўкі ў памеры 14,5% гадавых. Пералік робяць па курсе продажу, які дзейнічае па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак ААТ «АСБ Беларусбанк» на дату заключэння дадатковага пагаднення, перадае БелТА.

Па словах Надзеі Ермаковай, запазычанасць па валютных крэдытах фізічных асобаў у Беларусбанку складае 90 млн. даляраў, або каля 1,6% усёй запазычанасці па крэдытах фізічных асобаў.

У ААТ «Прыёрбанк» таксама дазволілі фізічным асобам ажыццяўляць бягучыя плацяжы па валютных крэдытах як у валюце крэдыту, так і ў беларускіх рублях «па курсе, які ўсталяваны банкам для валютна-абменных аперацый на бягучую дату».

ААТ «Белінвестбанк», не дазваляючы ажыццяўленне плацяжоў па валютных крэдытах у рублях, спрабуе «прадаваць грамадзянам валюту на пагашэнне валютных крэдытаў, бо рызыкі павінны несці два бакі ўгоды». «У нас невялікі партфель запазычанасці ў валюце, такіх крэдытаў няшмат, таму для банка гэтая сітуацыя некрытычная», — сказалі ў банку, адзначыўшы, што банк прыпыніў пераафармленне валютных крэдытаў у рублёвыя.

ААТ «Белзнешэканомбанк» у сваю чаргу прадае без абмежавання насельніцтву валюту для пагашэння валютных крэдытаў, атрыманых у гэтым банку.

Как вам новость?
Головоломки