Адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў ААТ «АСБ Беларусбанк» увёў абмежаванні на аперацыі ў замежнай валюце з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак у нацыянальнай валюце. Так, з 12 красавіка 2011 года банк устанавіў суткавы ліміт у памеры 200 даляраў на зняцце наяўных за межамі Беларусі па дэбетавых пластыкавых картках "Беларусбанка" з адкрыццём карт-рахунку ў рублях.
Банк таксама прыпыніў аперацыі па зняцці наяўнай замежнай валюты ў прыладах «Беларусбанка» і іншых банкаў, роўна як і безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ў прыладах іншых банкаў у Беларусі, перадае АФН.
Альфа-Банк змяніў ліміты на аперацыі за межамі Беларусі з выкарыстаннем банкаўскіх картак, выпушчаных да бягучых рахункаў у нацвалюце. Цяпер максімальная сума, якую можна зняць у дзень за мяжой, роўная:
• па картках Maestro, Visa Electron — 1 млн. рублёў у эквіваленце
• па картках MasterCard, Visa Classic — 1.5 млн. рублёў у эквіваленце
• па картках MasterCard Gold, Visa Gold — 5 млн. рублёў у эквіваленце
Пры аплаце па картках пакупак або паслуг за межамі Беларусі штодзённы ліміт па пластыкавых картах роўны месячнаму:
• па картках Maestro, Visa Electron — 10 млн. рублёў у эквіваленце
• па картках MasterCard, Visa Classic — 20 млн. рублёў у эквіваленце
• па картках MasterCard Gold, Visa Gold — 30 млн. рублёў у эквіваленце
Белзнешэканомбанк абмежаваў сумай, эквівалентнай 7 млн. рублёў на дзень, продаж замежнай валюты пры атрыманні наяўнай замежнай валюты за межамі Беларусі з выкарыстаннем міжнароднай дэбетавай карткі ААТ «Белзнешэканомбанк», выдадзенай да рахунку ў рублях, перадае infobank.by.
У той жа час абмежаванне не распаўсюджваецца на аперацыі з карткамі да рахункаў у замежнай валюце, на аперацыі з крэдытнымі карткамі і аперацыі безнаяўнай аплаты тавараў/паслуг з выкарыстаннем любых відаў картак.