Банкам даручылі больш строга правяраць плацежаздольнасць беларусаў

04.04.2011 15:00
Архив Редакция

Генпракуратура Беларусі разаслала адміністрацыі 28 камерцыйных банкаў лісты, у якіх прапануе "забяспечваць належную праверку плацежаздольнасці крэдытаатрымальнікаў". "У мэтах забеспячэння фінансавай надзейнасці банкі абавязаны ажыццяўляць своечасовае выяўленне, кантроль і мінімізацыю рызык, якія пагражаюць іх фінансавай надзейнасці", — гаворыцца ў звароце.

Праверкі патрабуюць арганізоўваць «па ўсіх фактах несумленных адносіны супрацоўнікаў банкаў да праверкі звестак, якія з’яўляюцца падставай для атрымання крэдытных грашовых сродкаў, і прыцягнення вінаватых асобаў да дысцыплінарнай і іншай адказнасці». Да такіх дзеянняў банкам раяць звяртацца ў адпаведнасці з артыкулам 109 Банкаўскага кодэксу Беларусі, удакладнілі ў ведамстве. Там таксама дадалі, што органы пракуратуры прааналізавалі выдачу банкамі крэдытаў насельніцтву.

«Раней Генеральная пракуратура звяртала ўвагу банкаўскіх устаноў на неабходнасць узмацнення кантролю за дакладнасцю інфармацыі, якая змяшчаецца ў прадстаўляных для атрымання крэдытаў дакументах. Аднак, паводле звестак, атрыманых з асобных банкаўскіх устаноў, канкрэтных выпадкаў прыцягнення да дысцыплінарнай і іншай адказнасці супрацоўнікаў банкаў за неналежную праверку звестак, якія з’яўляюцца падставай для атрымання крэдытных грашовых сродкаў, не зафіксавана», — адзначылі ў пракуратуры.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Генеральная пракуратура і Камітэт дзяржкантролю збіраюцца зрабіць больш жорсткім закон аб праверках. Генпракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што «кантрольная дзейнасць павінна мець стымулюючы характар», праверкі павінны заахвочваць працадаўцаў лепш выконваць свае абавязкі, а не «паляпшаць вынікі па колькасці штрафаў».

Як паабяцаў старшыня КДК Аляксандр Якабсон, «усё, што тычыцца жыцця і здароўя людзей, не будзе абмяжоўвацца». «Гэта святое», — заўважыў ён.

Как вам новость?
Головоломки