Банкам кампенсуюць частку працэнтаў па крэдытах для вёскі

15.06.2010 09:34
Архив Редакция

У 2010-2019 гадах "Белаграпрамбанку" і "Беларусбанку" дзяржава кампенсуе частку працэнтаў за выкарыстанне арганізацыямі, якія вызначаюцца аблвыканкамамі і Мінсельгасхарчам, крэдытаў у суме 1,83 трлн. рублёў. Грошы будуць вылучаныя ў 2010 годзе для фінансавання будаўніцтва, рэканструкцыі, тэхнічнага пераабсталявання, капітальнага і бягучага рамонту вытворчых аб'ектаў аграпрамысловага комплексу.

Такая норма змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта № 303 «Аб некаторых пытаннях фінансавання будаўніцтва аб’ектаў аграпрамысловага комплексу», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Крэдыты будуць выдаваць на восем гадоў з пагашэннем іх штомесяц роўнымі долямі праз год пасля ўводу аб’екта ў эксплуатацыю або завяршэння яго рэканструкцыі, тэхнічнага пераабсталявання, капітальнага і бягучага рамонту.

Паводле інфармацыі прэс-службы, дзякуючы дадзеным указам у краіне завершыцца будаўніцтва 736 аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, пачатае ў 2008-2009 гадах. Сярод іх 208 малочнатаварных фермаў, 150 жывёлагадоўчых комплексаў і птушкафабрык, 47 плодагароднінасховішчаў, 43 збожжасховішчы, 100 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, 18 складоў для захоўвання ўгнаенняў, 24 машынныя двары (раёнаграсэрвісы, вытворчыя базы), 41 малаказавод (малакаперапрацоўка), 15 мясакамбінатаў, 12 хлебазаводаў, 23 камбікормавыя заводы і іншыя.

Банкам кампенсуюць і частку працэнтаў па крэдытах на закупку прадукцыі раслінаводства

Таксама Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 301 «Аб некаторых пытаннях закупкі прадукцыі раслінаводства ўраджаю 2010 года, іншай прадукцыі і разлікаў за яе». «Белаграпрамбанку», «Беларусбанку», «Белінвестбанку», «БПС-Банку» і «Белзнешэканомбанку» дзяржава кампенсуе частку працэнтаў за карыстанне крэдытамі ў суме 3,24 трлн. рублёў, якія выдаюцца арганізацыям, якія закупаюць прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2010 года.

Указаныя крэдыты выдаюцца на тэрмін да аднаго года. Крэдыты ў суме 1,24 трлн. рублёў выдзеляць на выплату авансаў і канчатковыя разлікі па пастаўках прадукцыі ў кошт дзяржаўных патрэбаў. Сёлета будзе закуплена 990 тыс. тон харчовага збожжа, 530 тыс. тон алейнага семя рапсу, 3640 тыс. тон цукровых буракоў, 150 тыс. тон піваварнага ячменю, 174 тыс. тон збожжа на спірт і 78,4 тыс. тон льнотрасты.

Крэдыты ў суме два трыльёны рублёў выдзеляць для разлікаў за прадукцыю раслінаводства, якая пастаўляецца звыш дзяржаўнага заказу, для закупкі збожжа, ільновалакна, льнотрасты (уключаючы ўраджай 2009 года), льнонасення, алейнага семя рапсу, цукровых буракоў, ячменю піваварнага, бялковай сыравіны, камбікорму, зернебабовых і крупяных культураў, вотруб’я, правіту, кукурузы, насення сланечніка, кукурузы, гароху, проса, грэчкі, меласы, фасфатаў, прэміксы, вырабленага насення гародніны, кармавых караняплодаў, цыбулі-сеянкі, бульбы, пладоў, агародніны, соку бярозавага, ягад і грыбоў (у тым ліку дзікарослых), сокаў пладова-ягадных натуральных для прамысловай перапрацоўкі, араматызуючых і смакавых рэчываў, спірту этылавага рэктыфікаванага з харчовай сыравіны, ячменю для вытворчасці кававага напою, соладу ячменнага неяпражанага, а таксама аплаты дапаможных матэрыялаў для іх перапрацоўкі, тары і транспартных выдаткаў па дастаўцы.

Такая мэтавая фінансавая падтрымка дзяржавай адначасовых закупак харчовай і фуражнай сыравіны, іншае сельскагаспадарчай сыравіны, іншай прадукцыі «стварае ўмовы для забеспячэння харчовай бяспекі краіны і ўстойлівай работы прадпрыемстваў рэспублікі», растлумачылі ў прэс-службе беларускага лідара.

Как вам новость?