Барадзін: Беларусь і Расія павінны стаць канфедэрацыяй

08.06.2011 14:49
Архив Редакция

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін напярэдадні пасяджэння расійска-беларускага Парламенцкага сходу заявіў аб неабходнасці аб'яднання абедзвюх краін у канфэдэрацыю. "Ніхто не кажа, што Расія паглыне Беларусь. Але канфедэратыўны лад нашых краін трэба замацаваць канстытуцыйна", — сказаў ён.

«У нас ёсць Дзяржкамісія па Канстытуцыйным акце. Яна не працуе больш за шэсць гадоў. Так жа як Камісія па адзіным аплатным сродку. А гэта ж найважнейшыя структуры. Упэўнены, нам трэба аднавіць іх працу», — сказаў ён, перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Па словах Паўла Барадзіна, краіны даўно аб’ядналіся. «Беларусь атрымлівае з Расіі 95% энерганосьбітаў, ад 45 да 80% камплектуючых на свае заводы. Толькі па праграмах Саюзнай дзяржавы ў нас працуюць 26 тыс. прадпрыемстваў. Гэта 5 млн працоўных месцаў. Ды і заканадаўча грамадзяне Расіі і Беларусі — фактычна грамадзяне адной дзяржавы з роўнымі правамі», — заявіў ён.

«Па ўсіх законах макраэканомікі ў нас даўно трэба было ўвесці адзіны аплатны сродак. Цяпер усе чакаюць, што з Масквы ў Мінск паедзе састаў з расійскімі рублямі, за адзін дзень будзе скасаваная расійска-беларуская мяжа. Незалежна ад таго што межаў паміж намі ўжо практычна няма, ўсё астатняе глупства», — падкрэсліў саюзны чыноўнік.

Как вам новость?