Барадзін: бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2011 год перавысіць 180 млн. даляраў

17.11.2010 16:25
Архив Редакция

Бюджэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі расце з кожным годам і ў 2011 годзе дасягне 5,6 млрд. расійскіх рублёў (180,5 млн. даляраў). Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, выступаючы 17 лістапада ў Маскве на V форуме праектаў праграм Саюзнай дзяржавы.

«Наш бюджэт у дзесяць разоў перавышае бюджэт СНД. У гэтым годзе ён склаў 4,8 млрд. расійскіх рублёў (160 млн. даляраў), у наступным годзе ён дасягне 5,6 млрд. З гэтага бюджэту будуць фінансавацца больш за 40 праграм Саюзнай дзяржавы, 40% бюджэту будзе накіравана на рашэнне вытворчых пытанняў. З кожным годам колькасць праграм, якія атрымліваюць падтрымку і фінансаванне з боку Саюзнай дзяржавы, няўхільна расце. У 2010 годзе на фінансаванне саюзных праграм было выдаткавана каля 3,9 млрд. расійскіх рублёў (130 млн. даляраў)», — сказаў ён, перадае РИА «Новости».

Па словах Паўла Барадзіна, па праграмах Саюзнай дзяржавы створаны мільёны працоўных месцаў, акрамя таго, 17-18 млн. расійцаў працуюць па сумесных праектах. Ён таксама адзначыў, што прагрэс у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва ілюструе таксама штогадовы рост таваразвароту паміж краінамі. «Калі ў 1999 годзе ён складаў 6,8 млрд. даляраў, то ў 2008 годзе ён вырас да 34,4 млрд. У 2009 годзе з-за крызісу быў невялікі спад, але ўжо ў 2010 годзе таваразварот паміж Беларуссю і Расіяй вырас на 22 % у параўнанні з 2009 годам», — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Ён таксама лічыць, што нядаўна прынятая канцэпцыя адзінай аграрнай палітыкі з’яўляецца знакавай падзеяй для Саюзнай дзяржавы. На яго думку, яна дасць імпульс адраджэнню аграрнага сектару дзвюх краін.

«Усе праграмы і дзейнасць Саюзнай дзяржавы ў цэлым дэманструе тое, як мы можам адрадзіць постсавецкую прастору. У першую чаргу, нам патрэбна дамоўная база, на яе аснове будзе будавацца саюз. Але аднаўленне магчыма толькі ў форме канфедэрацыі», — заявіў Павел Барадзін.

Как вам новость?
Головоломки