Барадзін: праблемы Беларусі і РФ не адаб'юцца на Саюзнай дзяржаве

23.11.2010 16:50
Архив Редакция

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін 23 лістапада заявіў, што ўзніклыя апошнім часам праблемы паміж дзвюма краінамі ніяк не паўплываюць на стан і развіццё СД. Па словах дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, у найбліжэйшай будучыні эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй будзе толькі ўмацоўвацца.

Гэтаму, на думку Паўла Барадзіна, будуць спрыяць у тым ліку і эканамічныя праграмы, прынятыя на нядаўнім пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. «Калі б адносіны былі такімі, якімі іх апісваюць у сродках масавай інфармацыі, то ніякія праграмы з укладаннем такіх сур’ёзных сродкаў не прымаліся б», — цытуе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы БелТА.

Праграмы расійскіх тэлеканалаў з негатыўнай ацэнкай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, па словах Паўла Барадзіна, расійцы не ўспрымаюць сур’ёзна. «Народ упэўнены, што гэта ўсё міне і мы будзем жыць адной сям’ёй. А вырашаць ўзніклі паміж членамі адной сям’і спрэчныя пытанні можна толькі ў адкрытых перамовах за круглым сталом», — падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки