Барадзін прапанаваў увесці адзіную валюту для краін СНД

10.03.2010 15:44
Архив Редакция

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін лічыць, што ўвядзенне адзінай валюты ў Мытным саюзе Беларусі, Расіі, Казахстана цалкам магчыма. На думку Паўла Барадзіна, адзіная валюта можа дзейнічаць не толькі ў Мытным саюзе, але і на постсавецкай прасторы ў цэлым.

“Амерыканцы выпусцілі наяўных даляраў і каштоўных папер на 100 трлн., гадавы ВУП у іх складае каля 14 трлн. даляраў. Атрымліваецца, ім трэба сем гадоў бясплатна працаваць”, — падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, паведамляе “Ежедневник”.

“У нас усё ёсць для таго, каб ідэя аб увядзенні адзінай валюты была рэалізавана”, — упэўнены Павел Барадзін.

Как вам новость?
Головоломки