Барадзін публічна паслаў беларускага амбасадара ў "адно месца" — відэа

02.04.2010 12:24
Архив Редакция

Першага красавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай Дню яднання Расіі і Беларусі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін публічна паслаў у «адно месца» амбасадара Беларусі ў РФ Васіля Далгалёва. 

Дзяржсакратара захліснулі эмоцыі пасля пытання журналіста БелТА , як ён ставіцца да меркавання Васіля Далгалёва пра тое, што цяпер больш высілкаў трэба траціць не на будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а на стварэнне Мытнага саюза Расіі, Беларусі, Казахстана і Ўкраіны, паведамляе газета «Московский Комосомолец».

«І Казахстан, і Ўкраіна, хуткім часам і ўсе астатнія нашы рэспублікі павінны ўвайсці ў нашу Саюзную дзяржаву. Гаворка ідзе пра ўваходжанне па тыпе Еўрасаюза — уладкаванні нашай усёй постсавецкай прасторы. Ну а такіх амбасадараў трэба пасылаць у адно месца -якія вы ведаеце…», — адказаў на пастаўленае пытанне Павел Барадзін.

Как вам новость?