Барадзін: шоўмен Угольнікаў заваліў усе задачы Саюзнай дзяржавы

12.03.2010 17:00
Архив Редакция

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін паведаміў, што на найбліжэйшай Радзе міністраў саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі паставяць пытанне пра давер шоўмену Ігару Ўгольнікаву, які адказвае за інфармацыйную палітыку дзяржавы. На думку дзяржсакратара, шоўмен «заваліў» усе задачы дзяржавы.

Павел Барадзін падкрэсліў, што не скардзіцца на Ігара Ўгольнікава, але «проста чалавек павінен за свае справы адказваць». «Угольнікаў старшынюе ў Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі (ТРА) Саюзнай дзяржавы з мая 2006 года. Канал ТРА ствараўся з мэтай палепшыць інфармацыйнае суправаджэнне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы», — нагадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы».

 

Па словах шоўмена, «першы кінапраект саюзнай дзяржавы абыйшоўся ў амаль дзевяць мільёнаў даляраў». Пасля Ігар Угольнікаў прызнаўся, што «нам прыйшлося вельмі шмат зацвярджаць з беларускім бокам і перарабляць сцэнар пад іх патрабаванні». «Беларусам, напрыклад, не спадабалася, што шмат савецкіх салдатаў здаецца ў палон, што такога, па іх меркаванні, быць не магло. Не ўсё было гладка, хоць я не ў прэтэнзіі да сваіх беларускіх партнёраў», — падкрэсліў старшыня ТРА.

Как вам новость?
Головоломки