Барадзін: у Саюзнай дзяржаве стварылі пяць мільёнаў працоўных месцаў

13.08.2010 09:45
Архив Редакция

За мінулыя гады ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дзякуючы розным праграмам тысячы прадпрыемстваў забяспечылі працай і стварылі каля пяці мільёнаў працоўных месцаў. Пра гэта 12 жніўня распавёў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін прэзідэнту Беларусі, старшыню Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, праблему стварэння новых працоўных месцаў для насельніцтва плануюць абмеркаваць на наступным пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы. У цяперашні час паміж дзвюма дзяржавамі вядзецца цеснае супрацоўніцтва, у тым ліку, па такіх напрамках як касмічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі, стварэнне суперкамп’ютараў, адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго на сустрэчы дзяржсакратар і старшыня ВДС Саюзнай дзяржавы абмеркавалі рэалізацыю саюзных вытворчых праграмаў. Палітыкі закранулі пытанні дызельнага аўтамабілебудавання, вытворчасці сельгастэхнікі, развіцця аграрнага сектара. Як паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, на бліжэйшым Саўміне Саюзнай дзяржавы плануюць прыняць Канцэпцыю аграрнай палітыкі.

Как вам новость?
Головоломки