Бардзюжа: лідары АДКБ падтрымалі пазіцыю Лукашэнкі па Бакіеву

14.05.2010 11:48
Архив Редакция

Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку Мікалай Бардзюжа заявіў, што на сустрэчы ў Маскве восьмага траўня, лідары краін АДКБ падтрымалі рашэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прадставіць прытулак прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву.

Па словах генсакратара АДКБ, прэзідэнты краін-членаў Арганізацыі адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка, «як яны сказалі, паступіў па-мужчынску і высакародна, аказаўшы садзейнічанне Курманбеку Бакіеву і ягонай сям’і», перадае БелТА.
Як адзначыў Мікалай Бардзюжа, пазіцыя Беларусі па сітуацыі ў Кыргызстане практычна цалкам супадае з пазіцыяй астатніх прэзідэнтаў краін АДКБ і адрозніваецца ад яе толькі тым, што «беларускі прэзідэнт запрасіў да сябе прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева». «Гэта суверэнная справа Беларусі», — падкрэсліў генсакратар АДКБ.
Бардзюжа: абвастрэнне становішча ў Кыргызстане АДКБ прагназавалася
«Абвастрэнне становішча ў Кыргызстане намі прагназавалася. Падзеі, якія там адбываюцца, кажуць пра тое, што ў краіне зноў адбылася, як і ў 2005 годзе, неканстытуцыйная змена ўлады», — працягнуў Мікалай Бардзюжа. 
Разам з тым, заявіў генсакратар АДКБ, выкарыстанне сілавога патэнцыялу Арганізацыі для вырашэнне сітуацыі ў Кыргызстане немагчыма, аднак аказанне дапамогі Бішкеку ў рашэнні эканамічных і сацыяльных праблемаў з боку краін АДКБ плануецца працягваць. 
Па словах генсакратара АДКБ, больш за ўсё падзеі ў Кыргызстане паўплывалі на Казахстан. «Не выпадкова ўлады Казахстана сталі аднымі з найбольш актыўных сярод краін АДКБ па аказанні дапамогі Кыргызстану. Усё, што адбываецца ў Кыргызстане, аўтаматычна ўплывае на становішча спраў у Казахстане», — сказаў Мікалай Бардзюжа.

Как вам новость?
Головоломки