Барысаўскага сутэнёра пасадзілі на сем гадоў

27.05.2010 11:48
Архив Редакция

Суд Барысаўскага раёна прысудзіў мясцовага сутэнёра да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, 50-гадовы непрацуючы жыхар Барысава сем гадоў займаўся сутэнёрствам і быў прызнаны вінаватым па арт.171 КК і ч.2 арт.171 КК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй).

«Паводле прад’яўленага абвінавачаання, мужчына, не маючы легальнай крыніцы існавання, з мэтай незаконнага ўзбагачэння, на аўтастаянцы вялікагрузных аўтамабіляў поруч з кафэ «Віраж-Транзіт», размешчанага на аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі, у перыяд з 2001 года па снежань 2007 года стварыў умовы для занятку прастытуцыяй шасці жанчынам і ўсталяваў кантроль за іх дзейнасцю», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Барысаўчанін дастаўляў жанчын да «месца працы», абараняў іх ад кліентаў, кантраляваў разлік кліентаў з прастытуткамі, пры гэтым адбіраў у кожнай з жанчын не менш за 50% атрыманае ўзнагароды за аказанне сэксуальных паслуг.

Как вам новость?
Головоломки