Барысюк: мытны камітэт сочыць за аўтасалонамі

17.09.2010 14:19
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пільна назірае за дзейнасцю аўтамабільных салонаў з мэтай прадухілення "шэрых" схем продажаў легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў 17 верасня намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк. Асцярогі ДМК выклікае дысбаланс ўвозу аўтамабіляў паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Так, па дадзеных ДМК, за восем месяцаў 2010 года ў Беларусь увезена 133 тыс. легкавых аўтамабіляў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, з іх 128 тыс. — фізічнымі асобамі.

«Мы з асцярогай назіраем за сітуацыяй, якая склалася цяпер, калі зноў утварылася розніца ў стаўках мытных пошлінаў, якія выплочваюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, гэта значыць у гандлёвым і негандлёвым абарачэнні», — заявіў Сяргей Барысюк.

Намеснік старшыні мытнага ведамства нагадаў, што ў рамках Мытнага саюза было прынята рашэнне падоўжыць да 1 ліпеня 2011 года дзеянне ранейшых пошлінаў для фізічных асоб на ўвоз легкавых аўтамабіляў. У сувязі з гэтым змены ў стаўках пошлін будуць прымацца трыма дзяржавамі-членамі Мытнага саюза, перадае БелТА.

«Нам застаецца толькі змірыцца і больш пільна назіраць за дзейнасцю аўтасалонаў, што мы і робім», — заявіў Сяргей Барысюк. Пры гэтым намеснік старшыні ДМК не рэкамендаваў вяртацца да старых схемаў продажаў, калі таксама дзейнічалі розныя стаўкі для фізічных і юрыдычных асобаў. «Вы памятаеце, чым гэта скончылася — масавымі крымінальнымі справамі ў дачыненні да кіраўнікоў гэтых салонаў», — дадаў спецыяліст.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пратаколам, падпісаным у рамках Мытнага саюза, было ўстаноўлена, што да 1 ліпеня 2011 года мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі змяняцца не будуць.

Как вам новость?
Головоломки