"Бархім" хочуць прадаць за 11,08 млн. даляраў

27.07.2010 11:52
Архив Редакция

На сённяшні дзень 99,4% акцыяў ТАА "Бархім", якое ў верасні будзе выстаўлена на таргі, належаць дзяржаве, і іх кошт ацэньваецца ў 33 мільярды рублёў (або 11,08 млн. даляраў). Між тым на прадпрыемстве пачалі мадэрнізацыю.

На днях першую прадукцыю выпусціў новы цэх прадпрыемства па вытворчасці грануляваных мыйных сродкаў. Яго абсталяванне абышлося канцэрну «Белнафтахім» у 25 млрд. рублёў, абсталяванне для цэха набываліся ў Італіі, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Новы цэх будзе выпускаць удвая больш прадукцыі, чым у двух старых, — гэта значыць яго магутнасці разлічаны на выпуск дзесяці тысячаў тон парашку на год.

Раней, як перадаваў Тэлеграф, у канцэрне «Белнафтахім» расказалі, што
«Белнафтахім» зменіць умовы продажу «Бархіма», што цяпер разглядаецца магчымасць змены ўмоваў продажу акцыяў «Бархіма».

«Белнафтахім» з’яўляецца органам, які курыруе  продаж акцыяў «Бархіма», а галоўнай дадатковай умовай таргоў па гэтым прадпрыемстве з’яўляецца павелічэнне яго магутнасцяў на 20 тыс. тон сінтэтычных мыйных сродкаў (СМС) на год.

Как вам новость?
Головоломки