БАТЭ абыграў свайго галоўнага пераследніка ў чэмпіянаце Беларусі

27.09.2010 09:47
Архив Редакция

У нядзелю, 26 верасня, у матчы 26-га тура БАТЭ умацаваў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Барысаўскі клуб выйграў на сваім полі ў найбліжэйшага праследніка — "Мінска" — з лікам 2:1 (Бага, 56, Валадзько, 77 — Сачыўка, 66).

Сталічных футбалістаў дагнаў «Шахцёр», які перамог на выездзе «Белшыну» — 3:1 (Камароўскі, 8, Сітко, 20, Балановіч, 77 — Бранфілаў, 56, з пенальці).

Зменшыла свае шанцы на траплянне ў тройку мацнейшых мінскае «Дынама», якое пасля гасцявой перамогі над БАТЭ (3:1) прайграла на сваім полі «Віцебску» — 0:2 (Слесарчук, 11, Баранок, 19).

Как вам новость?