БАТЭ датэрмінова выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

05.11.2010 09:10
Архив Редакция

Футбалісты барысаўскага БАТЭ правялі 4 лістапада першы матч другога кола групавога этапу Лігі Еўропы. На полі мінскага стадыёна "Дынама" падапечныя Віктара Ганчарэнкі перамаглі малдаўскі "Шэрыф" з Ціраспалю з лікам 3:1 і датэрмінова забяспечылі сабе выхад у плэй-оф другога па значнасці кантынентальнага турніру.

У пачатку першай паловы гульні ініцыятывай адразу завалодалі гаспадары поля. Вынікам іх перавагі стаў гол Віталя Радзівонава, які вызначыўся на 16-й хвіліне матчу. Пасля гэтага госці сталі больш пагражаць браме Сяргея Верамко і на 32-й хвіліне сустрэчы расійскі легіянер «Шэрыф» Аляксандр Ярохін зраўняў вынік — 1:1, паведамляе БелТА.

Пасля перапынку Тыраспальскія футбалісты перахапілі ініцыятыву і стварылі некалькі небяспечных момантаў каля брамы гаспадароў, але не рэалізавалі іх. А гульцы БАТЭ выдатна выкарыстоўвалі свае шанцы ў контратаках — на 70-й хвіліне гол забіў Аляксандр Паўлаў, а яшчэ праз 5 хвілін вызначыўся Рэнан Брэсан, выдатна прабіўшы штрафны ўдар — 3:1.

Склад БАТЭ: Верамко; Ліхтаровіч (Скавыш, 66), Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Брэсан (Радзькоў, 82), Паўлаў (Валадзько, 72), Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч, Бага.

У іншым сённяшнім матчы групы Е кіеўскае «Дынама» на сваім полі абыграла галандскі «Алкмаар» — 2:0.

Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: БАТЭ — 10 ачкоў, «Дынама» — 7, «Шэрыф» — 3, «Алкмаар» — 3.

У наступным туры 2 снежня футбалісты БАТЭ будуць прымаць кіяўлян, а галандская дружына згуляе ў гасцях у малдаўскай каманды. У заключны гульнявы дзень 15 снежня барысаўцы адправяцца ў Галандыю, а дынамаўцы ў сталіцы Украіны прымуць «Шэрыф».

Как вам новость?
Головоломки