БАТЭ даведаўся імя свайго першага суперніка ў Лізе чэмпіёнаў

21.06.2010 14:42
Архив Редакция

У панядзелак, 21 чэрвеня, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка першага і другога кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў-2010/11. Паводле яе вынікаў, у другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ згуляе са старым знаёмым — ісландскім "Хабнарфьёрдзюрам".

Першы матч, які адбудзецца ў Барысаве, пройдзе 13-14 ліпеня, у адказ — 20-21 ліпеня, паведамляе прэс-служба чэмпіёна Беларусі.

Абедзве каманды ўжо сустракаліся летам 2007 года ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У выязным паядынку БАТЭ перамог з лікам 3:1 (галы забілі Дзмітрый Ліхтаровіч, Віталь Радзівонаў і Генадзь Блізнюк), а ў хатнім — згуляў унічыю 1:1 (Дзмітры Платонаў) і прайшоў у наступны раўнд.

Как вам новость?