БАТЭ не прапускае ў чэмпіянаце Беларусі ўжо 12 тураў запар

07.06.2010 12:03
Архив Редакция

Пятага чэрвеня ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі стартавала другое кола. Дзейны чэмпіён барысаўскі БАТЭ працягнуў беспрэцэдэнтную «сухую» серыю, абыграўшы дома жодзінскае «Тарпеда» — 1:0 (Брэсан, 63).

Мінскае «Дынама» перапыніла дзевяціматчавую бяспройгрышную серыю бабруйскай «Белшыны», якая ў гэтым годзе вярнулася ў вышэйшую лігу. Срэбны прызёр леташняга першынства выйграў з лікам 3:0 (Кісляк, 24, Чухлей, 60, Пуціла, 61).

Другое ачко ў чэмпіянаце набраў сталічны «Партызан», які згуляў унічыю 1:1 з наваполацкім «Нафтанам» (Юзвовіч, 54 — Шакаў, 89), паведамляе БелаПАН.

Астатнія вынікі: «Дняпро» — «Мінск» — 1:5 (Бычонак, 4 — Варанкоў, 26, 40, 58, Асіпенка, 30, Шаракоў, 90 +2), «Шахцёр» — «Дынама» БР — 2:0 (Сітко, 30, Рындзюк, 86), «Віцебск» — «Нёман» — 2:2 (Лебедзеў, 55, з пенальці, Вусаў, 86 — Кавалёнак, 71, з пенальці, 90 +2).

Становішча камандаў: БАТЭ — 28 ачкоў (розніца мячоў 17-0), «Мінск» — 23 (21/09), «Дынама» Мн — 23 (20/09), «Белшына» — 23 (13/12), «Шахцёр» — 18 (12/08),«Дняпро» — 15 (13-22),«Дынама» БР — 15 (16-14),«Віцебск» — 13 (13-17),«Нафтан» — 12 ( 10-11), «Нёман» — 11 (9-10), «Тарпэда» — 9 (15-21), «Партызан» — 2 (4-30).

Наступны тур пройдзе дзявятага чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки