БАТЭ выйграў у "Дынама" ў беларускім "класіка"

12.05.2010 10:29
Архив Редакция

У аўторак, 11 траўня, адбыліся матчы дзявятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Лідар першынства барысаўскі БАТЭ ў прынцыповым паядынку ў гасцях у мінскага "Дынама" атрымаў перамогу з мінімальным лікам 1:0.

Пераможны гол забіў на другой дададзенай хвіліне гульні бразільскі легіянер барысаўчан Рэнан Брэсан. Для яго гэты мяч стаў пятым у цяперашнім чэмпіянаце. БАТЭ застаецца адзінай камандай, што не прапусціла ніводнага гола  ў цяперашнім першынстве, пры 15 забітых мячах, паведамляе БелТА.
 
Вынікі астатніх сустрэч:  «Партызан» (Мінск) — «Белшына» (Бабруйск) — 1:2 (Маеўскі, 4; Сашчэка, 64, Шчагрковіч, 84); «Нёман» (Горадня) — «Шахцёр» (Салігорск) — 0:0; «Нафтан» (Наваполацк) — «Мінск» — 0:0; «Віцебск» — «Тарпеда» (Жодзіна) — 0:2 (Бяганскі, 53, Бруснікін, 62); «Дняпро» (Магілёў) — «Дынама» (Брэст) — 2:1 (Бычонак, 37, Цярэшчанка, 41; Сокал, 21).
 
Турнірнае становішча: БАТЭ —  21 ачко,  «Белшына» — 19, «Дынама» (Брэст) — 15, «Дынама» (Мінск) — 14, «Мінск» — 14, «Дняпро» — 12, «Шахцёр» — 11, «Віцебск» — 11, «Нафтан» — 10, «Тарпеда» — 9, «Нёман» — 6, «Партызан» — 1.
 
У спрэчцы бамбардзіраў лідзіруе Рэнан Брэсан (БАТЭ), які забіў пяць мячоў.
 
Матчы наступнага тура адбудуцца ў суботу, 15 траўня.

Как вам новость?