БАТЭ выйшаў у 1/8 фіналу Кубку Беларусі

08.07.2010 11:38
Архив Редакция

Барысаўскі БАТЭ першым выйшаў у 1/8 Кубку Беларусі. Сёмага ліпеня барысаўцы першымі з клубаў вышэйшай лігі ўступілі ў барацьбу за трафей. Гэты матч быў перанесены на больш ранні тэрмін праз ўдзелу БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дзе шасціразоваму чэмпіёну Беларусі 14 ліпеня трэба будзе супернічаць з ісландскім "Хабнарф'ёрдзюрам".

У госцевым паядынку стадыі 1/16 фіналу Кубку Беларусі барысаўчане разграмілі клуб першай лігі «Баранавічы» — 3:0 (Скавыш, 37, 70, Радзівонаў, 45). Лік мог быць яшчэ буйнейшымі, але на 64-й хвіліне форвард БАТЭ Арцём Канцавы не рэалізаваў пенальці, прызначаны за фол супраць Аляксандра Паўлава — удар парыраваў брамнік баранавіцкай дружыны Ігар Хамляк, паведамляе БелТА.

Астатнія матчы 1/16 фіналу адбудуцца 17-18 ліпеня: «Маладзечна» (другая ліга, Д3) — «Гомель» (першая ліга, Д2), «Верас» (Нясвіж) (Д2) — «Шахцёр» (Салігорск), «Гарадзея» (Д3) — «Граніт» (Мікашэвічы) (Д2),»Гомельчыгунтранс» (Д3) — «Нёман» (Гродна), «Асіповічы» (Д3) — «Хваля» (Пінск) (Д2), «Слуцкцукар» (Слуцк) (Д3) — «Мінск», «Хімік» (Светлагорск) (Д2) — «Віцебск», «Полацк» (Д2) — «ДСК-Гомель» (Д2), «Смаргонь» (Д2) — «Дынама» (Мінск), «Камунальнік» (Слонім) (Д2) — «Тарпеда» (Жодзіна), «Славія-Мазыр» (Д2) — «Нафтан» (Наваполацк), «Ведрыч-97» (Рэчыца) (Д2) — «Дынама» (Брэст), СКВІЧ (Мінск) (Д2) — «Партызан» (Мінск), «Рудзенск» (Д2) — «Дняпро» (Магілёў).

Цяпер уладальнікам Кубку Беларусі з’яўляецца БАТЭ, які разграміў 23 траўня ў фінальным паядынку з лікам 5:0 жодзінскае «Тарпеда».

Как вам новость?
Головоломки