БАТЭ вярнуў сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

30.08.2010 17:05
Архив Редакция

29 жніўня Барысаўскі БАТЭ разграміў у гасцях "Віцебск" з лікам 6:1 і вярнуў сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі, пацясніўшы "Мінск" на другое месца.

Галы ў барысаўцаў на рахунку Брэсана (36-я хвіліна), Канцавога (38, 56, з пенальці), Скавыша (50, 90+5) і Аляхновіча (90). Гол у гаспадароў поля забіў Слесарчук (81), перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Турнірная табліца чэмпіянату краіны цяпер выглядае так:

БАТЭ (Барысаў) — 51 ачко (1 гульня ў запасе)
«Мінск» — 48
«Шахцёр» (Салігорск) — 42
«Дынама» (Мінск) — 40 (1 гульня ў запасе)
«Белшына» (Бабруйск) — 36
«Нафтан» (Наваполацк) — 30
«Дынама» (Берасце) — 29
«Дняпро» (Магілёў) — 28
«Віцебск» — 22
«Тарпеда» (Жодзіна) — 17
«Нёман» (Гродна) — 15
«Партызан» (Мінск) — 14

Матчы наступнага, 24-га туру, пройдуць 11-12 верасня.

Как вам новость?