БАТЭ з перамогі пачаў 20-ы чэмпіянат Беларусі па футболе

05.04.2010 12:29
Архив Редакция

У стартавым матчы 20-га чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ перамог жодзінскае "Тарпеда". На поле аўтазаводцаў шасціразовыя чэмпіёны краіны атрымалі перамогу з мінімальным лікам 1:0. Першы гол юбілейнага першынства краіны забіў бразільскі легіянер БАТЭ паўабаронца Рэнан Брэсан.

Астатнія матчы першага тура 20-га чэмпіянату Беларусі па футболе, як паведамляе БелТА, завяршыліся з такімі вынікамі: «Тарпеда» (Жодзіна) — БАТЭ (Барысаў) — 0:1, «Нафтан» (Наваполацк) — «Партызан» (Мінск) — 1:0, «Мінск» — «Дняпро» (Магілёў) — 2:1, «Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:1, «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Мінск) — 0:2, «Нёман» (Гродна) — «Віцебск» — 0:0.

Матчы наступнага тура адбудуцца праз тыдзень, у суботу, дзясятага красавіка.

Как вам новость?
Головоломки