БАТЭ захаваў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

16.08.2010 12:42
Архив Редакция

Пасля матчу 21-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі турнірную табліцу па-ранейшаму ўзначальвае барысаўскі БАТЭ. Сваю чарговую, 13-ю перамогу барысаўцы атрымалі ў паядынку з адным з галоўных канкурэнтаў салігорскім "Шахцёрам" — 2:0 (Канцавы, 16, Аляхновіч, 27).

Асечкай гарнякоў скарысталіся футбалісты «Мінску», якія, упэўнена абгуляўшы землякоў з «Партызана» 4:1 (Асіпенка, 11, 68, Шаракоў, 64, Разін, 83, з пенальці; Рыбак, 33, аўтагол), выйшлі на другое месца, паведамляе БелТА.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на медалі сталічнае «Дынама» не змагло абгуляць на сваім полі брэсцкіх дынамаўцаў — 2:2 (Драгун, 35, Кісляк, 63; Цеван. 60, Мазалеўскі, 81). Адзначым, што берасцейцы маглі дамагчыся перамогі, але на 89-й хвіліне сустрэчы Раман Васілюк не рэалізаваў пенальці.

Вынікі астатніх гульняў туру: «Нафтан» (Наваполацк) — «Нёман» (Горадня) — 4:1 (Рудзік, 27, Гардзяйчук, 36, Стрыпейкіс, 61, Гаўрушка, 80, з пенальці; Кавалёнак, 89); «Дняпро» (Магілёў) — «Тарпеда» (Жодзіна) — 3:1 (Турлін, 7, 85, Зяньковіч, 55; Лаўрыкаў, 39); «Віцебск» — «Белшына» (Бабруйск) — 0:0.

Турнірнае становішча: БАТЭ — 45, «Мінск» — 42, «Шахцёр» — 40, «Дынама» (Мінск) — 37, «Белшына» — 32, «Дняпро» — 28, «Дынама» (Берасце) — 28, «Віцебск» — 22, «Нёман» — 15, «Тарпеда» — 13, «Партызан» — 11.

У спрэчцы бамбардзіраў наперадзе Андрэй Разін, Андрэй Шаракоў (абодва — «Мінск») і Дзмітры Кавалёнак («Нёман»), якія забілі па дзевяць мячоў.

Матчы наступнага туру адбудуцца 22 жніўня, а 19 жніўня футбалістам БАТЭ, мінскага «Дынама» і «Дняпра» трэба правесці першыя сустрэчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Как вам новость?
Головоломки