БАТЭ згуляў унічыю з «Капенгагенам»

29.07.2010 10:52
Архив Редакция

29 ліпеня футбалісты барысаўскага БАТЭ правялі першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. На полі барысаўскага гарадскога стадыёна шасціразовыя чэмпіёны Беларусі згулялі ўнічыю з гасцямі з дацкага "Капенгагена".

У першым тайме гаспадары поля не мелі перавагі. Больш за тое, футбалісты дацкай дружыны стварылі некалькі добрых магчымасцяў узяць вароты Сяргея Верамко, але не выкарыстоўвалі іх, перадае БелТА.

Адразу пасля перапынку барысаўцы правялі шэраг небяспечных нападаў, у якіх маглі забіць Віталь Радзівонаў і Павел Няхайчык, але таксама не здолелі паразіць вароты шведскага галкіпера — дацкага чэмпіёна Юхана Віланда. У далейшым абедзве каманды больш увагі надавалі абароне і ў выніку матч так і скончыўся нічыёй 0:0.

Цяпер усё вырашыцца ў паўторнай сустрэчы ў Капенгагене 4 жніўня.

Как вам новость?