Батура: нельга спараджаць утрыманства ў грамадстве

05.05.2011 10:09
Архив Редакция

Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура па выніках асабістага прыёму грамадзян у Клецкім раёне заявіў аб недапушчальнасці ўтрыманства ў грамадстве. "З аднаго боку, можа, дзесьці выканаўчая ўлада і мала надае ўвагі зносінам з насельніцтвам, не заўсёды своечасова і правільна рэагуе на патрэбы, запыты грамадзян, але і ўтрыманства ў грамадстве нельга спараджаць", — падкрэсліў кіраўнік Мінаблвыканкама.

Барыс Батура са шкадаваннем канстатаваў, што палова з тых, хто прыходзіць на прыём да мясцовай адміністрацыі, ідзе з устаноўкай, што ўлады ім абавязаныя ім дапамагчы, нягледзячы на нормы заканадаўства, маралі. Такая ўстаноўка, на яго думку, з’яўляецца няправільнай. Кіраўнік Мінаблвыканкама таксама звярнуў увагу на тое, што сярод тых, хто звяртаецца. часта сустракаюцца прафесійныя скаржнікі, перадае БелТА.

У той жа час, па словах Барыса Батуры, своечасовае рэагаванне мясцовых уладаў на праблемы дазваляе пазбегнуць скаргаў грамадзян. Кіраўнік Мінскай вобласці распавёў, што часцяком людзі звяртаюцца ў абласны выканкам і да яго асабіста з пытаннямі, якія можна вырашыць на месцы. Калі іх рашэнне зацягваецца — гэта прамая недапрацоўка кіраўніцтва раённага выканкама і яго структурных падраздзяленняў, заявіў Барыс Батура.

Как вам новость?
Головоломки