Батура папярэдзіў чыноўнікаў аб жорсткіх мерах за прыпіскі

12.08.2010 15:35
Архив Редакция

У дачыненні да тых службовых асобаў, якія дапускаюць прыпіскі, будуць прымацца самыя жорсткія меры. Пра гэта заявіў 12 жніўня на пасяджэнні Мінаблвыканкама старшыня камітэту Барыс Батура. "Папярэджваю, трэба думаць аб тым, як якасна выканаць паказчыкі, а не пра тое, як прыпісаць. Такога быць не павінна", — сказаў Барыс Батура, звяртаючыся да старшыняў райвыканкамаў.

«За прадстаўленне заведама ілжывай інфармацыі трэба прыцягваць да строгай адказнасці, нават да вызвалення з пасадаў», — цытуе старшыню Мінаблвыканкама БелТА. Пры гэтым Барыс Батура адзначыў, што ў Мінскай вобласці распаўсюджаная сістэма прыпісак у сельскай гаспадарцы і з гэтым трэба змагацца.

Барыс Батура таксама закцэнтаваў увагу на дзейнасці кантрольна-рэвізійных службаў. «Галоўная іх мэта — папярэджваць магчымыя супрацьпраўныя дзеянні, аператыўна рэагаваць на найменшыя парушэнні. Калі вы клапоціцеся аб сваіх кадрах, то павінны клапаціцца аб тым, каб эфектыўна, а галоўнае вынікова праходзіла праца кантрольна-рэвізійных службаў. А калі вынікі рэвізійных праверак мы хаваем пад радно, толку не будзе, а, наадварот, будзе развівацца гэты від злачынстваў. Як бы не заўважаючы, вы правакуеце карупцыю і прыпіскі», — сказаў старшыня Мінаблвыканкама.

«Сустракаюцца ў вобласці і парушэнні ў сферы дзяржзакупак, і іх трэба неадкладна спыняць», — канстатаваў Барыс Батура.

Как вам новость?
Головоломки