Батура хоча зрабіць Мінскую вобласць цэнтрам свінагадоўлі

19.07.2010 16:14
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня правёў сустрэчу са старшынём Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам. Падчас яе кіраўнік выканкаму далажыў кіраўніку дзяржавы аб тым, што ў Мінскай вобласці плануецца пабудаваць пяць буйных свінагадоўчых комплексаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Акрамя таго, Барыс Батура даклаў прэзідэнту, што ў рэгіёне таксама неабходна рэканструяваць барысаўскі свінакомплекс. Па словах старшыні Мінаблвыканкама, плануецца, што новыя аб’екты будуць уведзены ў строй да канца 2011 года. Таксама запланавана мадэрнізацыя дзвюх птушкафабрык.

Кіраўніку дзяржавы было дакладзена таксама аб выніках працы народнай гаспадаркі Мінскай вобласці ў першым паўгоддзі гэтага года, выкананні прагнозных паказчыкаў і аб пачатку масавай уборкі ўраджаю ў рэгіёне. Улічваючы тое, што на Міншчыне шмат палегла хлеба, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Барыса Батуры забяспечыць максімальную якасць уборкі ўраджаю.
 
Таксама ў ходзе працоўнай сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні, звязаныя з правядзеннем у наступным годзе Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011», месцам правядзення якога выбралі Маладзечна.

Как вам новость?