БАЖ: для дзяржСМІ існуе толькі адзін кандыдат

14.12.2010 16:40
Архив Редакция

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" прадставіла вынікі маніторынгу асвятлення ў сродках масавай інфармацыі прэзідэнцкай кампаніі. Як пракаментаваў медыяэксперт, член рады БАЖ Алесь Анціпенка, дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму прытрымліваюцца прапагандысцкай схемы, у якой ёсць толькі адзін кандыдат.

Па словах эксперта, асвятленне выбарчай тэматыкі, прэзентацыя альтэрнатыўных кандыдатаў у дзяржаўных медыя істотна не змяніліся, перадае БелаПАН.

«Гэта азначае, што дзяржаўныя медыя па-ранейшаму прытрымліваюцца прапагандысцкай схемы, па якой ёсць толькі адзін кандыдат, а ўсе астатнія — гэта асобы на адзін твар. Прадстаўнікі апазіцыі не маюць свайго аблічча ў дзяржаўных медыя», — канстатаваў Алесь Анціпенка.

Как вам новость?
Головоломки