БАЖ: дзяржСМІ Беларусі надвор'ю даюць больш часу, чым выбарам

02.11.2010 17:11
Архив

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) правяла маніторынг дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на прадмет асвятлення тэмы прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У выніку БАЖ прыйшла да высновы аб тым, што дадзеная тэма для дзяржаўных СМІ не з'яўляецца прыярытэтнай: ёй надаецца нават менш увагі, чым надвор'ю.

Маніторынг праводзіўся з 11 па 30 кастрычніка. Арганізатары маніторынгу канстатавалі, што за дадзены перыяд у дзяржаўных СМІ дамінаваў станоўчы вобраз толькі аднаго прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост — дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Імёны астатніх прэтэндэнтаў альбо ігнараваліся, альбо прадугледжваліся.

Акрамя прэзідэнта ахвотна таксама асвятлялася дзейнасць Цэнтральнай выбарчай камісіі, тэрытарыяльных камісій і мясцовых органаў улады. Дзейнасць жа палітычных партый, якія прымаюць удзел у перадвыбарчай кампаніі, не прыцягвала ўвагі СМІ, адзначаюць у БАЖ.

Згодна з вынікамі маніторынгу, беларуская апазіцыя ў дзяржаўных СМІ, калі і станавілася прадметам навін, то выступала ў якасці дэперсафінікаванага суб’екту і выключна ў адмоўным кантэксце.