БАЖ: смерці журналістаў пакідаюць больш пытанняў, чым адказаў

08.09.2010 12:20
Архив Редакция

Смерці журналістаў (Дзмітрыя Завадзкага, Веранікі Чаркасавай, Васіля Гроднікава, Алега Бябеніна) пакідаюць больш пытанняў, чым адказаў, а тыя, хто пачынае шукаць гэтыя адказы, самі рызыкуюць жыццём. Такую заяву сёння, 8 верасня, зрабіла грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у сувязі з Міжнародным днём салідарнасці журналістаў.

У сваёй заяве БАЖ зрабіла акцэнт не толькі на смерці журналістаў, але і на рэгулярныя, «усё больш рэальныя і жорсткія» пагрозы, якія паступаюць на адрас многіх з іх. «Мэта гэтых брутальных і беспакараных дзеянняў — задушыць любое іншадумства», — гаворыцца ў заяве.

«Спалохацца і замаўчаць — значыць пагадзіцца з роляй паслухмяных статыстаў, у якой хацелі б бачыць журналістаў цемрашалы і злачынцы. Але маўчанне не гарантуе бяспеку», — адзначаецца ў заяве БАЖ.

У сувязіз гэтым беларускія журналісты заклікаюць усіх быць пільнымі і салідарнымі. «Быць ўважлівымі — значыць бачыць, што адбываецца, і не маўчаць. Быць салідарнымі — значыць быць неабыякавымі адно да аднаго і гатовымі прыйсці на дапамогу. Толькі так мы зможам адстаяць сваё права на прафесію і на жыццё», — адзначае ў сваёй заяве БАЖ.

Как вам новость?
Головоломки