БАЖ зачыняе цэнтр прававой абароны СМІ

31.03.2010 11:05
Архив Редакция

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" прыняла рашэнне пра закрыццё цэнтра прававой абароны СМІ ў сувязі з папярэджаннем міністэрства юстыцыі і наступным рашэннем Вярхоўнага суда, які адхіліў позву арганізацыі. "Такое рашэнне было прынята 30 сакавіка на паседжанні Рады БАЖ", — распавялі ў прэс-службе арганізацыі.

Пры гэтым, як паведамляецца, кіраванне ГА «БАЖ» даручыла працягваць забяспечваць аказанне прававой юрыдычнай дапамогі чальцам арганізацыі паводле статуту. Рада арганізацыі таксама абмеркавала сітуацыю з правамі журналістаў і свабодай слова, якая склалася ў апошні час у Беларусі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У сваю чаргу, намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец так пракаментаваў закрыццё прававога цэнтра і адмову ад старых узораў пасведчанняў чальцоў арганізацыі: «Па вялікім рахунку, мы проста адмовіліся ад «брэнда», які не спадабаўся міністэрству юстыцыі».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заклікала сваіх чальцоў здаць старыя ўзоры пасведчанняў. Падставай для такіх дзеянняў стала пісьмовае папярэджанне, вынесенае арганізацыі міністэрствам юстыцыі. Мінюст забараніў наяўнасць на дакуменце слова «прэса», паколькі па статуце БАЖ яе чальцамі могуць быць не толькі журналісты, але і людзі, якія падзяляюць праграмныя мэты аб’яднання.

Как вам новость?
Головоломки