БЧ уводзіць новы графік руху цягнікоў

27.05.2010 15:38
Архив Редакция

Беларуская чыгунка з 30 траўня ўводзіць новы графік руху цягнікоў. Пра гэта паведаміў 27 траўня намеснік начальніка аддзела пасажырскай службы БЧ Канстанцін Баяр. "Новы графік прадугледжвае абарачэнне на беларускай магістралі 110 параў пасажырскіх цягнікоў, з якіх 79 — міждзяржаўнай і 31 — мясцовай сувязі", — расказаў прадстаўнік БЧ.

Па словах Канстанціна Баяра, некаторыя цягнікі будуць курсаваць часцей. «Перыядычнасць курсавання цягніка № 326/325 Мінск-Мурманск павялічыцца да трох разоў на тыдзень. Цягнік № 324/323 Гомель-Мурманск будзе курсаваць цэлы год», — паведаміў намеснік начальніка аддзела пасажырскай службы БЧ.
«Апрача гэтага, уводзяцца дадатковыя цягнікі з Мінску ў Брэст і Гомель, з Брэста ў Віцебск і з Брэста ў Магілёў. Змяняецца расклад цягніка №86/85 Мінск-Кіеў: ён пераводзіцца ў разрад фірмовых», — паведаміў прадстаўнік Беларускай чыгункі, перадае БелТА.
Канстанцін Баяр таксама адзначыў, што новым графікам загадзя прадугледжаны цягнікі і ў святочныя дні, што, у сваю чаргу, дазволіць пасажырам загадзя планаваць свае паездкі. «Для прыцягнення дадатковай пасажыраплыні, паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў павялічваецца частата курсавання і прыгарадных цягнікоў», — расказаў прадстаўнік БЧ. 
Кансанцін Баяр дадаўшы таксама, што акарамя ўсяго іншага, для памяншэння часу знаходжання пасажыраў у дарозе, максімальна скарочаны стаянкі транзітных прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў на станцыі Слуцак: з 22 да дзвюх-дзевяці хвілін.

Как вам новость?
Головоломки