Бельгійскі інвестар скраў у Беларусі мільён еўра

12.07.2010 10:30
Архив Редакция

Пракуратура Мінску ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Бельгіі Муляра Мішэля Дырка Леона, які з'яўляецца дырэктарам сумеснага беларуска-бельгійскага ТАА «СаМо Гардэн», размешчанага ў горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Бельгіец падазраецца ў прысваенні больш як мільёна еўра ў ЗАТ «Крэдэксбанк».

Крымінальная справа ўзбуджаная пасля звароту беларускага банка па абарону сваіх інтарэсаў. Аб падрабязнасцях пакуль ніхто не паведамляе, перадае «Ежедневник».

Пракуратура Мінску інкрымінуе дырэктару ТАА «СаМо Гардэн» крадзеж з сакавіка 2008 года па красавік 2009 сродкаў ЗАТ «Крэдэксбанк» ў суме 1,05 млн. еўра. Крэдыт павінен быў пайсці на развіццё вытворчасці, але грошы зніклі ў невядомым напрамку.

У найбліжэйшы час мінская пракуратура мае намер абвясціць замежнага інвестара ў міжнародны вышук, каб даведацца, дзе знаходзяцца крэдытныя грошы, а таксама прыняць меры па іх вяртанні. У сувязі з гэтым рэалізацыя інвестыцыйнага праекту знаходзіцца пад пытаннем.

ТАА «СаМо Гардэн» займаецца дрэваапрацоўкай. Кампанія рэалізуе ў Беларусі і пастаўляе на экспарт розныя драўляныя канструкцыі, розныя садовыя дэкарацыі.

Как вам новость?
Головоломки