"Белая Русь" падключаецца да маніторынгу працы мясцовай улады

24.08.2010 15:26
Архив Редакция

Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» прымае ўдзел у кампаніі па маніторынгу працы мясцовай улады. У грамадскіх прыёмных арганізацыі пройдзе пазачарговы прыём грамадзян без папярэдняга запісу. Размаўляць з насельніцтвам будуць кіраўнікі раённага звяна і арганізацыйных структураў РГА «Белая Русь», распавялі ў арганізацыі.

У Мінску, пры абласных і большасці раённых цэнтраў Беларусі адкрыта 119 грамадскіх прыёмных, паведамілі ў РГА «Белая Русь».

Як раней пісаў Тэлеграф, З 23 жніўня 2010 года Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі пачала трэці этап маштабнага маніторынгу працы органаў мясцовай улады з насельніцтвам. У рамках гэтай кампаніі запланаваны шэраг сустрэч высокапастаўленых чыноўнікаў з насельніцтвам.

Важным момантам трэцяга этапу маніторынгу стане праверка якасці і эфектыўнасці выканання даручэнняў, дадзеных па зваротах грамадзян органам мясцовай улады падчас папярэдніх двух этапаў маніторынгу. Усяго такіх зваротаў набралася каля трох тысяч. Канчатковыя вынікі іх разгляду прааналізуюць і зробяць адпаведныя высновы.

Как вам новость?