«Белая Русь» праігнаравала прапанову Лукашэнкі

12.10.2010 10:05
Архив Редакция

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» праігнаравала прапанову дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі спыніць збор подпісаў у падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на будучых выбарах. З гэтага часу збор подпісаў арганізацыя будзе праводзіць таксама і ў грамадскіх прыёмных РГА "Белая Русь". Пра гэта заявіў яго прэс-сакратар Юры Міронаў.

Ён паведаміў, што прадстаўнікі «Белай Русі» з 30 верасня арганізавалі па ўсёй краіне 179 пунктаў і пікетаў па зборы подпісаў. Цяпер подпіс можна будзе паставіць і у 157 грамадскіх прыёмных арганізацыі. У Мінску такіх прыёмных 11: тры ў Маскоўскім раёне горада і па адной у астатніх раёнах, перадае БелТА.

Па словах Юрыя Міронава, на дадзены момант у Мінску подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі збіраюць у 25 пунктах і пікетах штодня з 11:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Спыніць збор подпісаў «Белая Русь» плануе ў дзень афіцыйнага заканчэння дадзенага этапу перадвыбарнай кампаніі — 29 кастрычніка.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты сабрана ўжо дастаткова подпісаў — звыш 600 тыс. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы лічыць магчымым спыніць збор подпісаў яго ініцыятыўнай групай.

Как вам новость?
Головоломки