«Белая Русь» сабрала 100 тыс. подпісаў у падтрымку Лукашэнкі

06.10.2010 11:57
Архив Редакция

Члены Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" падалі больш за 100 тыс. подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандр Радзькоў.

Тым не менш, ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі не збіраецца спыняць удзел у зборы подпісаў. Падпісныя лісты яе члены маюць намер здаць у выбарчыя камісіі толькі да 29 кастрычніка, паведамляе БелТА.

«Любы можа пацвердзіць подпісам сваё жаданне бачыць на выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», — адзначыў Аляксандр Радзькоў.

У перадвыбарнай кампаніі 2006 года больш 1,9 млн. чалавек паставілі свае подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны.

Как вам новость?
Головоломки