Беларуь праектуе аграгарадкі ў Венесуэле

03.05.2010 11:41
Архив Редакция

Група архітэктараў Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БелНДІПгорадабудаўніцтва" накіроўваецца трэцяга траўня ў венесуэльскі штат Тачыра. Там плануецца будаўніцтва аграгарадка Ла Педрэра. Паездка звязана з праектаваннем беларускіх аграгарадкоў на месцы венесуэльскіх сельскагаспадарчых кааператываў і мікракамунаў.

Візіт беларускіх архітэктараў праходзіць у рамках рэалізацыі пагадненняў міжурадавай камісіі Беларусі і Венесуэлы, паведамляе БелТА. Раней падчас знаходжання ў штаце Кахедэс адбыліся сустрэчы беларускіх архітэктараў з губернатарам Тэадора Баліварам і кіраўнікамі мясцовых прадстаўніцтваў міністэрства сельскай гаспадаркі, міністэрства грамадзянскага і жыллёвага будаўніцтва і міністэрства аховы навакольнага асяроддзя. Намеснік дырэктара інстытута Дзмітры Семянкевіч заявіў: «Падчас сустрэчаў мы атрымалі ўсю неабходную інфармацыю для завяршэння да чэрвеня бягучага года другога этапу праектавання».

«У нашы задачы ўваходзіла знаёмства з ландшафтам мясцовасці, бо тапаграфічныя мапы не даюць поўнай выразнасці з прыродаахоўнымі зонамі, ляснымі масівамі і месцамі падтапленняў», — пракаментаваў намеснік дырэктара паездку ў сектар Чаркотэ, дзе таксама плануецца будаўніцтва аграгарадка Лас Пакас.

Будаўніцтва беларускіх аграгарадкоў будзе весціся ў трох штатах Венесуэлы (Гуарыка, Кахедэс, Тачыра), прычым план будаўніцтва ў штаце Гуарыка ўжо зацверджаны венесуэльскім урадам. На будаўніцтва жылля, прадпрыемстваў АПК, інфраструктуры, а таксама на правядзенне аграмеліярацыйнай працы падпісана чатыры кантракты.

Как вам новость?
Головоломки