Беларусь — лідар па колькасці міліцыянтаў сярод постсавецкіх краін

22.06.2010 10:56
Архив Редакция

Згодна з сумесным даследаваннем Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу і газеты "Ведомости", у Беларусі на 100 тыс. жыхароў прыпадае 1,44 тыс. міліцыянтаў. З дадзеным вынікам Беларусь займае першае месца сярод постсавецкіх дзяржаў.

На другім месцы — Расія, паведамляюць «Ведомости». Там гэты паказчык амаль на 500 міліцыянтаў менш — 975,7 чалавека.

Даследаванне пабудавана на дадзеных, узятых у 15 краінах. У сярэднім колькасць міліцыянтаў або паліцэйскіх на 100 тыс. жыхароў складае 637,9 чалавека.

Эксперты ўніверсітэта адзначаюць, што ў краінах, дзе выдаткі на сілавыя структуры ў разліку на аднаго супрацоўніка праваахоўных органаў вышэйшыя, сітуацыя выглядае істотна лепш (самыя высокія выдаткі на аднаго супрацоўніка ў Чэхіі — 77414 даляраў, у Расіі больш як у тры разы менш — 23 875 даляраў).

«Таксама слушна і тое, што сітуацыя прыкметна лепшая менавіта там, дзе колькасць сілавых структураў у разліку на 100 тыс. жыхароў невялікая. Такім чынам, нізкая колькасць сілавікоў такая ж важная для павышэння якасці палітычнага рэжыму, як і высокая аплата», — заключаюць даследчыкі.

Как вам новость?
Головоломки