Беларусь — лідар па тэмпах інфляцыі сярод краін СНД

14.05.2011 12:40
Архив Редакция

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярод краін СНД па тэмпах інфляцыі лідзіруе Беларусь. У красавіку інфляцыя ў Беларусі склала 4,5%, з пачатку года — 10,9%. У той жа час, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у суседняй Расіі цэны за красавік павялічыліся на 0,4%, з пачатку года — на 4,3%, ва Украіне — на 1,3% і 4,7% адпаведна, у Казахстане — на 0,5% і 4,2%. 

Рост цэн на прадукты харчавання ў красавіку ў Беларусі склаў 5,5%, у Расіі — 0,3%, ва Украіне 1,5%, у Казахстане — 1,1%, паведамілі ў Белстаце.

Як раней перадаваў Тэлеграф, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў красавіку 2011 года ў параўнанні з сакавіком склаў 104,5%, са снежнем 2010 года — 110,9%. Індэкс коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі ў красавіку 2011 года ў параўнанні з сакавіком 2011 года склаў 103,9%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — 103,2%, прамежкавыя тавары — 104,5%, спажывецкія тавары — 103,2%.

Как вам новость?
Головоломки